Запрашаем на куратарскую экскурсію!

24 кастрычніка а 17-й гадзіне запрашаем усіх зацікаўленых на зборную куратарскую экскурсію па літаратурна-мастацкай выставе з фондаў Музея-запаведніка Ф.І.Цютчава "Оўстуг". Экспазіцыя знаёміць з шырокім колам літаратурных сяброў і калег Фёдара Цютчава, такіх як Леў Талстой, Іван Тургенеў, Мікалай Някрасаў, Іван Аксакаў і іншыя.

Выстава падрабязна раскрывае творчыя сувязі знакамітых літаратараў XIX стагоддзя, дазваляе паглыбіцца ў эпоху “Залатога веку" літаратуры і даведацца, якое месца ў ёй адводзілася Фёдару Іванавічу Цютчаву.

Экскурсію правядзе Ірына Расціславаўна Князева - загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Кожны атрымае прыгожы сувенір ад музея.

Кошт: 10р. з чалавека.

Запіс па тэл. +375 17 395 44 47, +375 17 363 94 65.

243