Запрашаем на майстар-клас «Гульня, ды не штодня: цацкаванне!»

12 кастрычніка а 13-й гадзіне Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я запрашае ўсіх ахвотных на майстар-клас па вырабе штампаў і дэкарыраванні тканіны «Гульня, ды не штодня: цацкаванне!» у рамках аўтарскага праекта «Полацкая набіванка» пры падтрымцы гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы культуры.

Драўляныя дошчачкі з выразанымі ўзорамі, ёмістасці з фарбай, звонкі стук драўлянага малатка — так нараджалася набіванка, старадаўняя тэхніка ўпрыгожвання тканіны. У выніку палатно ператваралася ў сапраўдны шэдэўр. Кожны ўдар па клішэ пакідаў на тканіне непаўторны ўзор. З дапамогай набіванкі дэкарыравалі тканіны для традыцыйнага адзення.

А што рабіць, калі такіх дошак няма? Не бяда! Яшчэ ў канцы ХIX — пачатку ХХ стст. на беларускіх землях для набіванкі выкарыстоўвалі штампы з нескладаным геаметрычным узорам, выразаныя з бульбы, рэпы, морквы. Іх выраб ласкава называлі «цацкаванне»…

Запрашаем усіх ахвотных дакрануцца да старажытнага рамяства!

120