Куратарская экскурсія па выставе да 185-годдзя Францішка Багушэвіча «Адкуль узяўся Бурачок?»


Сёлета споўнілася 185 год з дня нараджэння Францішка Багушэвіча.

З “блаславёных” Кушлянаў у фонды нашага музея трапіў сталовы буфет ХІХ ст., што належаў сям’і Багушэвічаў. Прыгожае разное дрэва, з якога зроблены гэты старадаўні буфет, ужо само па сабе – твор мастацтва і артэфакт эпохі. Менавіта ўнутры гэтай мемарыяльнай рэчы ўтульна размясцілася незвычайная выстава, прысвечаная пачынальніку беларускай нацыянальнай літаратуры.

“Адкуль узяўся Бурачок?” – такім пытаннем задаваўся даследчык, краязнаўца Уладзімір Ілліч Содаль. Услед за ім і мы адкажам наведвальнікам на гэтае пытанне. На экскурсіі вы атрымаеце магчымасць зазірнуць у свет кушлянскай сядзібы і прайсціся пакручастымі шляхамі паэта. А самае галоўнае – пабачыце мемарыяльную рэч Багушэвічаў!

Экскурсію правядзе куратар выставы – загадчыца навукова-асветніцкага аддзела Валянціна Кароткіна.

Далучайцеся!

Час: 17 жніўня 2025 года, 16:00.

Кошт: 10р. з чалавека (запіс не патрабуецца).

Экскурсіі па выставе праводзяцца таксама і ў іншыя дні па папярэдняй замове: +375 17 363 56 21.
Выстава працуе па 28 снежня 2025 г.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

606

Таксама у гэтым музеi сёння