Лекцыя «Традыцыйныя святы: Купалле і Жніво»

×

Паведамленне пра памылку

Warning: count(): Parameter must be an array or an object that implements Countable в функции bootstrap_table() (строка 208 в файле /var/www/www-root/data/www/museum.by/sites/all/themes/bootstrap/templates/system/table.func.php).

Літаратурны музей працягвае лекцыйны праект “Традыцыйныя святы”.

Напрацягу ўсяго года мы разглядаем асноўныя святы традыцыйнага беларускага календара: іх змест, сімволіку, разнастайнасць абрадавых дзеянняў і паралелі са святамі іншых індаеўрапейскіх культур. Слухаем аўтэнтычны спеўны абрадавы фальклор з розных рэгіёнаў Беларусі, які агучвае гэтыя святы і раскрывае іх зместы ва ўсёй шматстайнасці. А таксама глядзім фрагменты этнаграфічных фільмаў па адпаведных  тэмах.

Наступная лекцыя будзе прысвечаная адразу двум летнім святам – Купаллю і Жніву, якія ў першую чаргу былі прымеркаваны да дня летняга сонцастаяння. Гэты містычны момант – час найвышэйшага росквіту прыроды і ўборкі ўраджаю, выніку і плёну гэтага росквіту. На лекцыі вы даведаецеся аб беларускіх і еўрапейскіх традыцыях святкавання Купалля і Жніва.

Запрашаем 15 ліпеня а 19-й гадзіне на лекцыю “Традыцыйныя святы: Купалле і Жніво”.

Кошт: 8 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

176