Выстава літаграфіі «Асобы ў гісторыі»

З 18 красавіка на другім паверсе Мастацкай галерэі працуе выстава літаграфіі «Асобы ў гісторыі» з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Літаграфія — гэта від графікі, заснаваны на тэхніцы плоскага друку. Тэрмін паходзіць ад двух грэчаскіх слоў «літас» — «камень» і «графо» — «пішу».

Літаграфія ўяўляе сабой разнавіднасць эстампа (адбітка на паперы з друкаванай матрыцы). Літаграфічныя шэдэўры ствараюць з дапамогай плоскіх друкаваных форм.

Першапачаткова літаграфію выкарыстоўвалі ў кнігадрукаванні для стварэння манахромных ілюстрацый высокай якасці. Каб зрабіць каляровы малюнак, ілюстратарам прыходзілася ўручную размалёўваць адбіткі акварэллю.

У пачатку 30-х гадоў XIX стагоддзя ў Францыі была вынайдзена тэхніка шматколернага плоскага друку — хромалітаграфія. З гэтага часу значна ўзрасла цікавасць да яе з боку прафесійных мастакоў. А тэхналогію пачалі масава прымяняць для стварэння рэпрадукцый твораў мастацтва, геаграфічных карт, аб'яў і афіш, этыкетак і карыкатур у газетах і часопісах.

На выставе прадстаўлены партрэты гістарычных асоб, якія паўплывалі на гісторыю і культуру Беларусі. Францыск Скарына, Еўфрасіння Полацкая, Сімяон Полацкі, Усяслаў Чарадзей і іншыя славутыя людзі нашай краіны глядзять на нас з літаграфій Валянціна і Ляілі Варэца.

Выстава працуе да 18 красавіка 2025 года, чакаем вас!

29