4 снежня ў музеі ў рамках выставы «Новыя паступленні» прайшлі музейна-педагагічныя заняткі «Традыцыйныя народныя промыслы».
Вядучая распавяла пра традыцыйныя промыслы, якія характэрны для Ганцаўшчыны: ткацтва, вышыўка, карункапляценне, ганчарства, бандарства.
На мерапрыемстве прысутнічалі майстры па вышыўцы Вольга Паніна і карункапляценню Людміла Лямбовіч.
Прысутныя не толькі змаглі ўбачыць працы майстроў, але і самі паспрабаваць вышываць і вязаць карункі.
Выступленне фальклёрнага калектыву Ганцавіцкай ДМШ "Спадчына"
Фальклорны калектыў «Спадчына», кіраўнік Вольга Купрыянік, Ганцавіцкай дзіцячай школы мастацтваў, выканаў беларускія народныя песні, найгрышы.